Якія ручаі вялікія і малыя такая і паводка
Якія ручаі вялікія і малыя такая і паводка
Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў
Падрыхтаванае на падставе: Уладзімір Арлоў, Адкуль наш род: Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў — Вільня: Наша Будучыня, 2003. — 127 с.
© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2007
Рыгор Барадулін,
народны паэт Беларусі
Сёння мы пачнём з вамі гутарыць пра гісторыю нашай краіны.
Гісторыя — гэта тое, што было раней. Яна пачынаецца тады,
калі з’яўляецца чалавек.
Першыя жыхары Беларускай зямлі
Першыя людзі прыйшлі на зямлю, якая цяпер называецца Беларуссю, так даўно, што нават цяжка ўявіць,— 100 тысяч гадоў назад.
На тым месцы, дзе жыў чалавек, заўсёды застаюцца нейкія сляды — вугаль ад вогнішча, чарапкі, зброя, косткі ўпаляваных звяроў. Старажытныя паселішчы даследуюць вучоныя-археолагі. На Беларусі яны раскапалі дзве стаянкі людзей, якія жылі за 25 тысяч гадоў да нас.
Тады на нашай зямлі было значна халадней, чым сёння. На поўначы ўзімку і ўлетку ляжаў лёд, а астатні абшар займала тундра. Гэта была бяскрайняя бязлесная раўніна. У тундры вадзіліся мядзведзі, ваўкі, лісы і зайцы, дзікія коні, алені і зубры. Пасвіліся вялікія статкі звяроў, якіх ужо даўно няма, — мамантаў і парослых такой сама густой поўсцю насарогаў.
Нашыя далёкія продкі здабывалі сабе ежу паляваннем. Найлепшай здабычаю лічыўся мамант. Ён даваў шмат мяса і патрэбнай у гаспадарцы косці.
Старажытныя людзі сяліліся на берагах рэк. Яны жылі ў буданах з жэрдак і з мамантавых костак, абцягнутых зверху скурамі. Пасярэдзіне будана ўвесь час гарэў агонь. На ім смажылі мяса, каля яго грэліся і ў доўгія вечары рабілі прылады працы. Вырабляць жалеза людзі яшчэ не ўмелі. Нажы, сякеры, наканечнікі дзідаў былі з каменю. Таму вучоныя назвалі той час каменным векам.
Паступова на зямлі нашых продкаў зрабілася цяплей. Ледавік растаў, і на месцы тундры выраслі густыя лясы. Маманты зніклі, аднак у лясных нетрах хапала іншай зверыны.
Чалавечыя паселішчы трапляліся сярод лясоў рэдка, але з часам людзей стала болей, і яны засялілі ўвесь абшар сённяшняй Беларусі. Людзі навучыліся рабіць лукі, лавіць рыбу гарпунамі, восцямі і касцянымі кручкамі.
Рыбы ў рэках і ў азёрах тады было вельмі багата. Трапляліся такія вялікія самы і шчупакі, што маглі перакуліць човен і самі злавіць няўдалага рыбака.
Нашыя прашчуры ўжо ўмелі ткаць і шыць сабе адзенне не са скураў, а з тканіны. З’явіліся майстры, якія ляпілі з гліны гаршкі, талеркі ды іншы посуд. Людзі прыручылі коней, авечак, козаў і пачалі займацца жывёлагадоўляй. Каменны век скончыўся.
Цяпер людзі рабілі зброю і прылады працы з металу: спачатку з медзі, потым з больш моцнага сплаву медзі з волавам, які называўся бронзай. А тры тысячы гадоў таму жыхары Беларусі навучыліся здабываць з балотнай руды жалеза. Яно хутка замяніла і камень, і бронзу. Зразумела, чаму тыя часы назвалі жалезным векам.
Жалезнымі прыладамі было зручней працаваць на зямлі, і земляробства зрабілася галоўным заняткам чалавека. Каб падрыхтаваць дзялянку да сяўбы, высякалі кавалак лесу, чакалі, пакуль дрэвы высахнуць, а потым іх спальвалі. Попел быў добрым угнаеннем. Некалькі гадоў такая дзялянка давала неблагі ўраджай.
Тагачасныя людзі сеялі жыта, пшаніцу, ячмень, лён, гарох, боб. А вось смаку бульбы не ведалі. Нам здаецца, што бульба, з якой беларусы ўмеюць гатаваць столькі смачных страваў, расла ў нас заўсёды. Але ў сапраўднасці яе прывезлі з Амерыкі толькі пяць стагоддзяў назад, а ў Беларусі яна з’явілася яшчэ пазней.
Якія ручаі вялікія і малыя такая і паводка
Лабановіч паказаў рукою на ўсход, дзе скрозь проразі далёкага лесу прасвечваўся пазалочаны край неба, абмыты майскімі росамі, і разгортваліся цэлыя панарамы ўзгоркаў.
— Эх, што за мясціна! — пачаў ён і раптам перапыніў самога сябе:— Слухай, брат, слухай.
Над ускрайкам лесу, дзе пачыналіся жоўтыя пяскі, зазвінела песня ляснога жаваранка. Ён першы тут вітаў надыход дня, і песня расплывалася ў маўклівым паветры звонам тонкага дарагога металу, напаўняючы ясна-сінія разлогі надзем’я і глыбокую цішыню зямлі, агорнутай затоена-радаснаю задумлёнасцю. Здавалася, усё навокала занямела, зачараванае цудоўнымі тонамі песні гэтага вольнага песняра ўзлескаў і пясчаных пустак між лесу. Снуючыся высока ў небе, раняла птушка мяккія, ласкавыя мелодыі, сатканыя са звону срэбраных струн, з булькання лясных ручайкоў, з зумкання пчаліных крыльцаў, шолаху красак. I ўсе гэтыя тоны спляталіся так гарманічна-своеасабліва ў песні ляснога жаваранка, што яна даходзіла да самых затоеных глыбінь сэрца і калыхала самыя тонкія струны душы.
Ніякая іншая птушка, нават праслаўлены салавей, не можа параўнацца ў спевах з лясным жаваранкам. Толькі свае песні спявае ён у бязлюдных мясцінах, дзе рэдка бывае чалавек, і мала хто чуе іх. Мелодыя ж спеваў надзвычайна багатая, разнастайная, дзівосна прыгожая і такая чоткая, такая выразная, што яе можна палажыць на ноты, а мастак-музыка, напэўна, змог бы выканаць на скрыпцы, але афарбоўкі яе тонаў не патрапіць перадаць ніякі музычны інструмент.
Лабановіч стаяў і слухаў, як прычараваны, гэты смутна-радасны гімн раніцы, што нейкім дзіўным водгуллем адбіваўся ў яго сэрцы. Здавалася, што ён ужо калісь перажываў тое самае, што звінела цяпер у душы, толькі ніяк не мог прыпомніць, калі гэта было. Ці гэта яму толькі снілася?
— З-за аднае такое раніцы варта не паспаць яшчэ адну ноч,— азваўся нарэшце ён і зірнуў на Садовіча, бо той ужо цягнуў яго за рукаў і некалькі разоў казаў:
У дзвюх вярстах перад імі раскінулася іх роднае сяло Мікуцічы.
— Выспімся, брат Стары, пасля ўсіх гэтых згрызот, адпачнём і тады будзем думаць — як і што.
— Не ўспамінай ты пра іх. Усё гэта трынь-трава. Мала што было — і гэта трэба перажыць. Для мяне ўся гэтая панямоншчына — проста як нейкі паскудны сон.
Чым бліжэй падыходзілі яны да Мікуціч, тым з большаю ўладаю апаноўвалі іх думкі і настроі свайго сяла, і кожны па-свойму перажываў іх.
— Ведаеш, брат, што: застануся я тут за настаўніка. Што ты на гэта скажаш, Стары?
— Чаму ж табе так захацелася тут быць?
— Сваё, ведаеш, сяло, свае людзі. Буду працаваць для сваіх.
— А я на тваім месцы не застаўся б тут,— заўважыў Лабановіч.
— Ды так — мне тут нецікава. Усё даўно табе знаёма. А я люблю пабыць на новых мясцінах, сярод новых людзей.
— Не, брат Стары, тут і танней пражыць можна. Будзеш сабе сталавацца ў бацькі, можна і капейку прыхаваць. I ціха, спакусы няма, а я хачу сур’ёзна ўзяцца за навуку.
— Няўжо мы, Алесь, такія бязвольныя, што гэтых спакус не можам здолець? Бо гэта ж ёсць прызнанне свайго бяссілля, раз ты баішся спакусы.
— А на чорта змагацца з імі, калі гэтага можна ўнікнуць? Змаганне, ды яшчэ з няпэўным вынікам, патрабуе траты, непатрэбнай траты энергіі і будзе заўсёды замінаць той ці іншай рабоце над сабою. А тут, у нашых Мікуцічах, нікога няма, хто пацягне цябе на карты, на п’янства. Не, брат, гэта ідэя! А месца тут якраз звальняецца. Падам прашэнне — і квіт.
— Ну, разумеецца, і тут будзеш жыць. Усё гэта справа густу,— тонам згоды адказаў Лабановіч, бо спрачацца не хацелася.— Можа, ты і маеш рацыю. А калі ў цябе ёсць яшчэ і ахвота жыць тут, тым лепей. Хоць мець будзем летам штаб-кватэру.
Садовіч быў хлопец гарачы, борзда захапляўся новымі мыслямі і планамі.
— Ведаеш, брат, сур’ёзна: давай, каб не траціць часу, зоймемся падгатоўкаю. Да нас прыстануць яшчэ хлопцы. А то ведаеш? Зберамося чалавек пяць-шэсць, зложымся ды наймем яшчэ студыёзуса. Што скажаш на гэта?
— Трэба абмеркаваць, можа, тваімі вуснамі прамудрасць глаголе.
Садовіч захапіўся новаю ідэяю і ўсю рэшту дарогі гаварыў аб ёй з высокім пафасам.
Не даходзячы трохі да сяла, прыяцелі развіталіся. Садовіч пайшоў далей адзін, а Лабановіч звярнуў з дарогі і накіраваўся на маленькі хутарок, што стаяў адзінока ў полі недалёка ад Нёмана. Тут жылі яго родныя.
Хутарок быў пабудаваны нядаўна на арандаванай скарбовай зямлі. Тры гады назад выгаралі Мікуцічы, і тады дзядзька Марцін надумаўся пабудавацца тут, дзе было прастарней і спакайней. За гэты час хутарок не паспеў яшчэ абсталявацца належным парадкам і меў досыць убогі і пустэльны выгляд, бо нават не было ніводнага дрэўца каля хаткі, хоць ямкі для іх і пакапаў дзядзька Марцін.
Палескі напрамак Івана Мележа
Сёння народнаму пісьменніку Беларусі споўнілася б 90 гадоў.
«УСЯ СІЛА чалавека — у зямлі. І сіла ўся, і радасць! Няма зямлі — няма, лічы, і чалавека!» Так гаварыў аўтар славутай «Палескай хронікі» Іван Мележ.
40 гадоў таму адзначаўся паўвекавы юбілей пісьменніка. Вядомы на ўвесь свет паэт Максім Танк тады так сказаў пра імянінніка:
— Яму не было патрэбы прабівацца ў літаратуру. Яна сама яго паклікала, калі ён са скарынкай хлеба ў кайстры пасвіў статак, калі знаёміўся з кніжнай мудрасцю, а потым з вінтоўкай у руках ішоў па цяжкіх і горкіх дарогах вайны, калі, паранены, вырываўся з кіпцюроў смерці.
Праз пяць гадоў пасля таго незабыўнага свята на школьнай пляцоўцы ў палескай вёсцы Глінішча сеў верталёт. Збегліся туды і старыя, і малыя. Для сяльчан такая падзея была тады рэдкасцю. Ды і зараз вінтакрылыя «летакі» мала калі прызямляюцца ў вёсках. І бачаць людзі: з машыны спускаюцца знакамітыя людзі: пісьменнікі Іван Мележ і Іван Шамякін, а разам з імі Пётр Міронавіч Машэраў. Ці трэба гаварыць, як радаваліся вяскоўцы такім гасцям, як віталі іх. І асабліва ганарыліся сваім земляком.
Пра той візіт і сёння памятаюць жыхары вёскі. І з сумам зазначаюць: гэта быў развітальны палёт Івана Паўлавіча. Ён, напэўна, ведаў пра свой лёс. Вось і вырашыў такім чынам наведацца ў родныя мясціны, павітацца і развітацца, памахаць рукой любаму краю з неба.
Дарэчы, і вёску Глінішча, што дала зямлі Івана Мележа, і мясцовую школу, якая будавалася з яго дапамогай, і Хойнікі, дзе будучы літаратар заканчваў дзясяты клас, дзе прымаў удзел у школьных спектаклях, пісаў вершы, маляваў і нават паспрабаваў лятаць на планеры, наведала вялікая група беларускіх пісьменнікаў у перад`юбілейныя дні 4 і 5 лютага. Узначальваў яе галоўны рэдактар часопіса «Полымя», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы, паэт Мікола Мятліцкі. Мікола Міхайлавіч добра ведаў Івана Паўлавіча, сутракаўся з ім шмат разоў. Свайму слыннаму земляку ён прысвяціў каля дваццаці вершаў, напісаў успаміны. Вось і ў лютаўскім нумары часопіса з’явіцца яго эсэ, прысвечанае аўтару векапомных твораў, раманаў «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань», «Мінскі напрамак».
— Свой твор я назваў «Мой Мележ», — сказаў пры сустрэчы Мікола Мятліцкі. — Я ўзяў за аснову глінішчанскі, хойніцкі, ваенны перыяды і вяртанне на роднае Палессе. Маю права сказаць: «Мой Мележ — мой зямляк і вельмі блізкі па духу мне чалавек».
— А вы памятаеце, Мікола Міхайлавіч, першую сустрэчу з Іванам Паўлавічам?
— Тая сустрэча была і засталася для мяне самай запамінальнай. Калі я бачыў Мележа на вечарах, у мяне не хапала смеласці падступіцца, загаварыць. А тут якраз у 1973 годзе, вярнуўшыся са свайго Палесся, я напісаў невялікую паэму «Зялёны гай». Яна пра нашу хойніцкую вёску, якую напаткаў лёс Хатыні. Гэту паэму я вырашыў паказаць тагачаснаму літаратурнаму кансультанту Саюза пісьменнікаў Анатолю Вярцінскаму. Анатоль Ільіч уважліва прачытаў мой твор, безумоўна, зрабіў многа заўваг. Мы сядзелі над рукапісам, і тут зайшоў Іван Паўлавіч. Вярцінскі не без гумару прадставіў мяне: «Тут яшчэ адзін паляшук грукаецца ў літаратуру». Мележ усміхнуўся шчыра. Мы павіталіся, ён пачаў распытваць, адкуль я. Адказаў: «З Бабчына». Аказалася, Іван Паўлавіч наведваўся ў маю вёску. Там шчыраваў старшынёй мясцовага калгаса «Кастрычнік» яго стрыечны брат. І, пільна паглядзеўшы на мяне, сказаў: «А я з Глінішча, можа, чуў?» Я быў у Глінішчах, і не адзін раз, багата што ведаў пра Івана Паўлавіча. Вось з таго часу мы і пасябравалі.
Я і дома ў Мележа бываў. Неаднаразова. Пазнаёміўся з яго жонкай Лідзіяй Якаўлеўнай, дочкамі. Шмат разоў заглядваў у бібліятэку пісьменніка, у яго кабінет.
— А вы далі ў сваіх эсэ адказ, які хвалюе многіх: як мог у такой глухамані, сярод людзей на балоце нарадзіцца такі талент?
— Бацькі яго — Павел Фёдаравіч і Марыя Дзянісаўна — былі вельмі душэўныя, шчодра адораныя людзі. Мне сястра Мележа Любоў Паўлаўна расказвала наступнае. Калі Мележ стаў знакамітым і вельмі паважаным чалавекам у сваіх мясцінах, ды і далёка за межамі Беларусі, землякі задавалі бацьку пісьменніка такое пытанне: «Як, Павел, табе ўдалося такога хлопца займець?» І ён адказваў: «У нас з Марылькай вельмі светлыя душы. Такую душу і яму падаравалі».
А талент яму дала родная зямля. Як толькі ён прыязджаў у Глінішча, адразу шыбаваў да тых груш, што раслі за вёскай, да блізкага бярэзніку, каб пабыць адзін на адзін з прыродай. І любыя мясціны наталялі яго вялікай творчай энергіяй. Не забываў ён і пра Каранёўку, вёску матулі. Там жыў дзед Дзяніс. Іван Паўлавіч у маленстве — гэта з успамінаў сястры — да яго бегаў праз балота напрасткі, любіў слухаць аповеды пра былое жыццё, пра людзей, якія тут шчыравалі. Таемнасць адгароджанага балотамі свету не магла не крануць сэрца будучага класіка нашай літаратуры. Усё, што «ляжыць» у «Палескай хроніцы», — гэта дзяцінства Івана Мележа. Усё гэта помнілася, жыло ў сэрцы і чакала свайго часу.
Вядома, усё магло скласціся па-іншаму, калі б хлопец адарваўся ад сваіх каранёў, калі б адразу пасля школы паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі філасофіі і літаратуры, пра які марыў. Ён стаў студэнтам гэтай ВНУ, але пазней. А тады, у 1938 годзе, не прайшоўшы па конкурсе, малады хлопец стаў працаваць у Хойніцкім райкаме камсамола. У новых хромавых ботах, якія купіў з першай зарплаты, абышоў увесь раён, усе далёкія куткі, знаёміўся з людзьмі.
Да галоўнай сваёй кнігі Мележ ішоў праз вялікія выпрабаванні, праз сваю вайну, якая завяршылася для яго цяжкім раненнем у руку. Яе хацелі ампутаваць у растоўскім шпіталі, але яго ўратаваў хірург Антонаў, якому мы, беларусы, удзячны. Бо гэтай рукой Іванам Паўлавічам напісаны сапраўдныя шэдэўры нашай літаратуры.
І яшчэ адзін цікавы момант. Бацькава хата. Першы раз яна згарэла падчас вайны з белапалякамі. Другі раз яе падпалілі паліцаі ў Вялікую Айчынную. Гаспадары, якія дапамагалі партызанам, хаваліся з дзецьмі ў лесе і ў балотах. Як толькі Чырвоная Армія вызваліла родныя мясціны, Іван Паўлавіч з маладой жонкай і маленькай дачушкай адразу прыехаў у Глінішча. А на месцы роднага дома — папялішча. Тое, што пабачыў, вельмі кранула яго, узяло за сэрца. Іван Паўлавіч адразу прапанаваў бацькам пераехаць бліжэй да Мінска. Але маці, Марыя Дзянісаўна, не захацела пакідаць радзіму. Яна вельмі-вельмі прасіла сына застацца тут. І Мележ, вярнуўшыся ў 1947 годзе ў Глінішча, пісаў творы і дапамагаў бацьку будаваць дом. Уяўляеце, моцна ранены ў руку чалавек цягае бярвенні, пілуе іх? Сосны вазілі з таго знакамітага лесу, які ўпамінаецца ў «Палескай хроніцы». І хата была пабудаваная такая ж, як і да вайны. Улазіны, як у нас называюць наваселле, адбыліся ў 1953 годзе. Дык вось, Іван Мележ любіў гэту хату і прыязджаў сюды часта. Таму што ў сценах гэтага зруба — і пэўная частка яго ганарараў, і яго пот. Такая акалічнасць, самі разумееце, вельмі кранальная. І лічу, там, на папялішчы, Мележ упершыню задумаўся пра будучую «Палескую хроніку». Яму хацелася пабудаваць не толькі хату, а і ўзвесці дабротны літаратурны гмах. Я б сказаў, што Палессе паклікала і вярнула Івана Мележа ў сваю жыццёвую стыхію, якую ён так геніяльна адлюстраваў у творах. Сёння Любоў Паўлаўна Мележ ставіць пытанне перад Міністэрствам культуры, каб гэта хата збераглася і ўвайшла ў Мележаўскі мемарыял.
— Мікола Міхайлавіч, землякі ведаюць і помняць, як дапамагаў Іван Паўлавіч і мясцовай школе, і мясцоваму калгасу і ўвогуле раёну. А такія магчымаці былі ў яго?
— Вядома. Ён працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, у апараце ЦК КПБ, у часопісе «Полымя». Доўгі час з’яўляўся сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Быў дзяржаўным дзеячам, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Многа сіл і энергіі аддаваў грамадскай справе, з’яўляючыся старшыней Беларускага аддзялення таварыства «СССР — Францыя», старшынёй Беларускага камітэта абароны міру і членам Сусветнага Савета Міру. Я толькі здзіўляюся, як Іван Паўлавіч паспяваў усё рабіць і пастаянна наведвацца ў свае Глінішчы, дапамагаць бацькам і землякам. Землякі не забыліся пра яго дабрыню і клопат. Нездарма мясцовыя школа і гаспадарка носяць яго імя.
— Такая напружаная работа, напэўна, і падкасіла сілы неўтаймаванага чалавека?
— Я быў на яго апошнім аўтарскім вечары, які прайшоў 20 красавіка 1976 года ў тэатры імя Янкі Купалы, дзе ўжо самотны Мележ сустракаў сваіх землякоў, слухаў глінішчанскі народны хор, сваю любімую песню «Шумяць вербы ў канцы грэблі», якая «легла» і ў раман «Людзі на балоце». Яму вельмі падабалася гэта песня. І ён ад душы дзякаваў самадзейным спевакам за падораную радасць. Мы, прысутныя на тым вечары, і не здагадваліся, што гэта было яго развітанне. І са сваімі чытачамі, і са сваімі землякамі. У яго дзённіку ўжо было запісана: «Адламала галіну, дзе згасла столькі завязі». Ён ведаў свой лёс. І сумаваў, што не ўсё ўдалося здзейсніць, не ўсе задумкі рэалізаваліся. І ўсё ж Іван Мележ многае зрабіў, мы маем яго літаратурную спадчыну, якая лічыцца адным з вялікіх здабыткаў нашай беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя.
— І пра гэта вы будзеце гаварыць на юбілейных вечарынах, на юбілейных сустрэчах?
— Юбілейныя ўрачыстасці будуць шырока адзначаны на радзіме Івана Мележа. Разам з намі, пісьменнікамі, туды паедуць сястра Івана Паўлавіча — Любоў Мележ, яго старэйшая дачка — Людміла Іванаўна. Я скажу шчыра, палешукі ўдзячныя свайму слыннаму земляку. У парку ў Хойніках створаны скульптурны ансамбль герояў яго кніг у бронзе. Гэта вельмі кранальна. А вечарыны, прысвечаныя юбілею народнага пісьменніка, пройдуць па ўсёй краіне. Такія постаці, як Іван Мележ, знакавыя. І забываць пра іх — значыць, забываць пра свае карані.
Правапіс вялікай і малой літар
З вялікай літары пішуцца:
— першае слова ў сказе, першае слова пасля клічніка, якім выдзяляецца зваротак, а таксама выклічнік у пачатку сказа: Былі пагодныя дні. З сонцам ад рання да вечара, з сінім небам. Уцякай, мароз-дзядуля! Чуеш ты, стары, ці не?. Усю дарогу праз лес мяне суправаджала нябачная птушка тоненькім жалобным плачам. Што яна страціла? Па чым плакала? Найсмачнейшыя цяпер брусніцы – як вінныя яблыкі. Яны на пасецы растуць шышкамі. Як бабок на балоце. Зямля Беларусі! Табой мы сагрэты, ніколі не сходзіш ты з нашых вачэй. А-я-яй! Хто ж бы гэта мог падумаць! Гэтакі, здаецца, чалавек. ;
— першае слова ў пачатку простай мовы, у пачатку цытаты, якая з’яўляецца самастойным сказам: Ён падумаў: «Ніхто цябе не бачыць, ніхто не ведае, якая ты слаўная і мілая, – і дадаў: – Дурні яны!» П. Глебка з поўнай падставай пісаў: «Лірычную плынь унёс у нашу празаічную мову М. Лынькоў». Калі цытата ўключаецца ў просты ці складаны сказ у якасці яго граматычнай часткі, тады яна пачынаецца з малой літары: Якуб Колас справядліва ўказваў, што «родная мова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет». Паводле глыбокага пераканання Дубоўкі, моўныя скарбы – у народзе, «настаўнікаў, мудрэйшых, чым народ, не бывае»;
— імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі, а таксама дадатковыя азначэнні пры гэтых назвах; клічкі жывёл, птушак і іншых істот: Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Якуб Колас), Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька, Казімір Чацвёрты Ягелончык, Іаан Багаслоў, Кірыла Тураўскі, Вольфганг Амадэй Моцарт; Дон Кіхот, Нестар Летапісец; карова Красуля, папугай Гоша;
— прозвішчы, а таксама імёны ў множным ліку, калі яны выступаюць як назва роду, групы асоб ці ўжываюцца ў значэнні агульнай назвы: Міцкевічы, браты Гарэцкія, маёнтак Тышкевічаў, род Радзівілаў, абодва Жукі, бязродныя Іваны; Гагарыны (але асабовыя імёны, прозвішчы ў форме множнага ліку, якія перадаюць пагардлівыя, зневажальныя адносіны, пішуцца з малой літары: гарлахвацкія, кручковы);
— геаграфічныя, дзяржаўныя, адміністрацыйна-тэрытарыяльныя і астранамічныя назвы (акрамя слоў з родавым значэннем рака, горад, плошча, востраў, вуліца, вобласць, раён, зорка, мыс і г.д.): Мінск, Нёман, Новае сяло, Аўстралія, Рэспубліка Беларусь, возера Свіцязь, Віцебская вобласць, зорка Венера, Млечны Шлях, пустыня Сахара, Балканскі паўвостраў, мыс Добрай Надзеі;
— назвы дзяржаўных органаў і іншых арганізацый:
а) усе словы ў найменнях вышэйшых органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная Дума Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, Нацыянальны Кангрэс (у Злучаных Штатах Амерыкі), Усекітайскі Сход Народных Прадстаўнікоў;але: Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
б) першае слова ў найменнях рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый: Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь (Белтэлерадыёкампанія), Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Сусветны паштовы саюз;
в) простыя і састаўныя ўласныя назвы ў складзе ўласных найменняў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый: Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр балета Рэспублікі Беларусь, Парламенцкая асамблея Савета Еўропы, Таварыства Чырвонага Крыжа, Савет Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН), Міжнародны суд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавору (НАТА);
г) слова Савет у значэнні органа ўлады: Мінскі абласны Савет дэпутатаў, сельскі Савет дэпутатаў; але: сельсавет;
д) словы Дом, Палац, якія пачынаюць найменне ўстановы: Дом культуры, Дом народнай творчасці, Палац спорту, Палац мастацтваў; але: Зімовы палац, дом адпачынку;
— аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах кніг, газет, часопісаў, устаноў, арганізацый, заводаў, караблёў, машын пішуцца з вялікай літары і бяруцца ў двукоссе: часопіс «Полымя», аўтамабіль «Масквіч», опера «Кастусь Каліноўскі», верш М. Багдановіча «Слуцкія ткачыхі», перыядычнае даведачнае выданне «Летапіс друку», выдавецтва «Вышэйшая школа», набор мэблі «Вязынка», хлеб «Водар», кафэ «Вясна»; назвы саміх вырабаў (акрамя назваў, што супадаюць з асабовымі і геаграфічнымі назвамі) пішуцца ў двукоссі з малой літары: «масквіч», «вольва», «боінг», «гарызонт» (тэлевізар); але: «Мінск» (халадзільнік), «Волга» (аўтамабіль);
— аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, свят: Варфаламееўская ноч, Адраджэнне, Рэфармацыя, Крыжовыя паходы, Лядовае пабоішча, Крычаўскае паўстанне, Супраціўленне, Першая (Другая) сусветная вайна, Каляды, Радаўніца, Новы год, Таццянін дзень, Дзень ведаў, Вялікая субота; але: грамадзянская вайна, імперыялістычная вайна, лютаўская рэвалюцыя, кайназойская эра, эпоха феадалізму, неаліт, залаты век, высакосны год, санітарны дзень, месячнік пажарнай бяспекі;
— словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца афіцыйнымі назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасадах: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Папа Рымскі, Далай-Лама. У неафіцыйным ужыванні словы прэзідэнт, старшыня, кароль, імператар пішуцца з малой літары: візіт прэзідэнта, выступленне старшыні, прыём у караля, загад імператара; але: выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
— найменні найвышэйшых божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, асабовыя імёны заснавальнікаў рэлігійных вучэнняў, біблейскіх асоб, імёны легендарных і міфічных асоб, уласныя назвы казачных істот і герояў літаратурных твораў, назвы культавых кніг: Бог, Алах, Уладыка Нябесны, Усемагутны Бог, Святая Тройца, Прасвятая Тройца, Прасвятая Дзева Марыя, Ісус Хрыстос, Буда, Святы Павел, Геркулес, Зеўс, Пярун, Чырвоная Шапачка, Калабок, Біблія, Каран; з малой літары пішуцца: слова бог (гасподзь)ва ўстойлівых выразах, звязаных з выказваннем розных пачуццяў у прастамоўі, а не са зваротам да Бога паводле рэлігійнай абраднасці і ўяўленняў: бог (алах) яго ведае, дай божа, крый бог (божа), не давядзі бог (божа, госпадзі), алах з ім, а таксама агульныя назвы ўяўных істот: архангел, анёл, херувім, фея, муза, дамавік, лясун, русалка, гном і інш.
— усе словы ў назвах дзяржаўных і нацыянальных, ваенных і культурных рэліквій: Сцяг Перамогі, Крыж Ефрасінні Полацкай, Курган Славы, Курган Бессмяротнасці, Востраў Слёз, Помнік Перамогі;
— усе словы ў поўных назвах ордэнаў і медалёў (акрамя слоў медаль, ордэн і ступень): медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза, медаль «Залатая Зорка» Героя Сацыялістычнай Працы, ордэн Айчыны І (ІІ, ІІІ) ступені, ордэн Маці, ордэн Пашаны, ордэн Францыска Скарыны, ордэн Ганаровага Легіёна (Францыя), Георгіеўскі Крыж; але: ордэн Дружбы народаў;
— першае слова ў назвах дзяржаўных сімвалаў, дзяржаўных і міжнародных прэмій, грамат, прызоў і інш.: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь, Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міжнародная прэмія Міру, Нобелеўская прэмія, Кубак свету, Кубак федэрацыі, Каралеўскі кубак;
— прыметнікі ва ўласных назвах, калі яны паказваюць на прыналежнасць (утвораны ад асабовых імён і клічак жывёл, мянушак пры дапамозе суфіксаў -ов-, -оў (-ав-, -аў), -ёв-, -ёў (-ев-, -еў), -ын-, -ін-) або ўваходзяць у склад назваў, сінанімічных словам імя, памяці: Скарынавы выданні, Багдановічаў верш, Міхасёвы прыгоды, Васілёў голас, Купалаўская прэмія (прэмія імя Янкі Купалы), Нобелеўская прэмія, Коласаўская стыпендыя (стыпендыя імя Якуба Коласа), Гарэцкія чытанні (чытанні, прысвечаныя Максіму Гарэцкаму).
З малой літары пішуцца:
— агульныя назвы людзей, прадметаў, рэчываў і хімічных элементаў, адзінак вымярэння, якія ўтварыліся на аснове асабовых і геаграфічных назваў: донжуан (быў донжуанам), донкіхот (такі донкіхот), эскулап; бефстроганаў, браўнінг, дызель, кацюша, маўзер, маргарытка, наган, такай, форд, фрэнч, морфій, амерыцый, палоній, уран, фермій; ампер, вольт, джоўль, ом, рэнтген, фарада;
— назвы чалавека, утвораныя ад асабовых імёнаў, якія ўказваюць на яго прыналежнасць або прыхільнасць да каго-, чаго-небудзь: гегельянец, купалавец, магаметанін, махновец, талстовец;
— назвы нацыянальнасцей, плямёнаў, а таксама словы, якія паказваюць на месца пражывання: грузіны, армяне, дрыгавічы, беларус, мінчанін;
— артыклі і часціцы ў іншамоўных уласных імёнах: Лопэ дэ Вега, Людвіг ван Бетховен, Леанарда да Вінчы;
— прыметнікі, утвораныя ад асабовых назваў, якія ўжываюцца ў складзе ўстойлівых спалучэнняў з назоўнікамі (фразеалагізмаў) або ў складзе састаўных агульных назваў са значэннем адпаведнай адноснай прыкметы: пірава перамога, ахілесава пята, танталавы мукі, шамякаў суд, бальзакаўскі ўзрост, броўнаўскі рух, гегелеўская дыялектыка, напалеонаўскія планы, рэнтгенаўскі здымак, сідарава каза;
— назвы парод жывёл: балонка, дог, пудзель;
— словы сонца, месяц, зямля, калі яны не з’яўляюцца назвамі нябесных цел.