Што такое мова і маўленне
Што такое мова і маўленне
Раздзел 1. Мова і маўленне
§1. Сутнасць мовы
З даўніх часоў людзі шукалі адказ на пытанне: што такое мова? Пра гэта сведчаць працы старажытных вучоных Грэцыі, Рыма, Індыі і іншых краін. Такое ж пытанне цікавіць нас і сёння. Мы імкнемся зразумець, што такое мова, як яна ўзнікла, чым яна адрозніваецца ад іншых праяў чалавечай існасці.
У гісторыі навукі існавалі розныя погляды на мову.
Адны вучоныя разглядалі мову як з’яву біялагічную, такую ж, як здольнасць есці, піць, хадзіць і г.д. Гэта значыць, што мова закладзена ў самой біялагічнай сутнасці чалавека і перадаецца ў спадчыну (як колер вачэй, валасоў, форма твару і да т.п.).
Другія вучоныя лічылі мову з’явай псіхічнай, адносілі яе да сферы падсвядомай псіхафізіялагічнай дзейнасці.
Аднак такія меркаванні маюць аднабаковы характар. На самой справе мова — з’ява і біялагічная, і псіхічная, але ў тым сэнсе, што ў чалавеку генетычна закладзена здольнасць авалодаць мовай. Рэалізаваць гэту здольнасць чалавек можа толькі ў зносінах з іншымі людзьмі — носьбітамі пэўнай мовы. Нагадаем Маўглі з аднайменнай кнігі Р.Кіплінга, які, трапіўшы ў асяроддзе звяроў, набыў іх звычкі.
Неабходна памятаць, што дзіця пачынае гаварыць на той мове, якую чуе з першых дзён жыцця. Значыць, мова асобнага чалавека развіваецца толькі ў асяроддзі людзей.
Атрымліваецца, што кожны чалавек валодае не мовай увогуле, а канкрэтнай мовай (ці некалькімі мовамі), што належаць пэўнаму народу. У гэтым праяўляецца дваісты характар мовы: з аднаго боку, яна з’ява індывідуальная, бо ўласціва чалавеку, з другога — з’ява грамадская (сацыяльная), бо належыць канкрэтнай грамадскай супольнасці. Сацыяльная прырода мовы заключаецца ў першую чаргу ў тым, што яна аснова і форма грамадскай свядомасці і разам з тым унікальны і універсальны сродак зносін людзей, феномен духоўнай культуры чалавецтва. Мова пранізвае ўсе сферы матэрыяльнай і духоўнай дзейнасці грамадства і непасрэдна звязана з усімі праявамі сацыяльнага быцця чалавека.
Мова забяспечвае бесперапыннасць этнічнага і культурнага развіцця любой грамадскай супольнасці на працягу ўсёй яе гісторыі, з’яўляецца спосабам захавання адзінства народа ў прасторы і часе, формай трансляцыі ад пакалення да пакалення сацыяльнага вопыту і духоўнай культуры грамадства. Па сутнасці, мова — гэта неабходная ўмова існавання грамадства, яго падмурак. Без мовы не можа быць грамадства, як і сама мова не можа існаваць без грамадства.
Мова і маўленне. Маўленне — маўленчая дзейнасць — агульная культура чалавека
Пытанні культуры маўлення ў прафесійнай сферы сталі асабліва актуальныя ў сучасным жыцці чалавека. Для справавога маўлення надзвычай важна адпавядаць якасцям, якія абумоўліваюць эфектыўнасць справавых зносін. Адна з іх — пісьменнасць, пад якім разумеецца не толькі валоданне правіламі словаўжывання, граматычнай спалучальнасці, мадэляў сказаў, але і размежаванне сфер выкарыстання мовы.
Асабліва важна размяжоўваць паняцці мовы і маўлення. Пад мовай варта разумець з’яву ідэальную, строга лагічную і ўпарадкаваную.
У той жа час маўленне — спосаб існавання мовы, яе рэалізацыя, якая праяўляецца ў нашым паўсядзённым жыцці. Нельга сцвярджаць, што маўленне можа быць толькі вусным, бо існуе і пісьмовае маўленне, у залежнасці ад чаго вылучаюць вербальнае (вуснае) і невербальнае (пісьмовае) маўленне.
Мова ўзнікла сотні тысяч гадоў таму назад, калі першабытныя людзі аб’ядналіся ў калектывы. Аб’яднанне людзей у калектывы (роды, плямёны) патрабавала дамоўленасці паміж імі, размеркавання абавязкаў, арганізаванасці, інакш кажучы, сумеснай дзейнасці. Менавіта ў працэсе сумеснай дзейнасці людзей сфарміравалася мова як сродак зносін. Праца прымушала інтэнсіўна мысліць, выказваць свае думкі, а сродкам выражэння думак з’яўляецца мова. Таму мова і мысленне сфарміраваліся адначасова, бо без мовы няма мыслення, а без мыслення мовы.
Мова — з’ява грамадская. Яна ўзнікла з развіццём грамадства і адыгрывае вялікую ролю ў яго жыцці. Пры дапамозе мовы людзі абменьваюцца думкамі, наладжваюць сувязі паміж народамі, дзяржавамі, развіваюць вытворчасць, тэхніку і навуку, робяць новыя адкрыцці.
Мова — сістэма матэрыяльных адзінак (тыповых гукаў, марфемаў, слоў, словазлучэнняў, сказаў) і сістэма правіл іх функцыянавання (граматыка).
Мова — агульнанародны набытак, прыдатны для функцыянавання ў любых абставінах і сітуацыях. Аднак у працэсе камунікацыі карыстальнік мовы можа рэалізаваць гэты агульнанародны набытак з пэўнай адметнасцю, выяўляючы свае індывідуальныя рэакцыі на з’явы рэчаіснасці, свае пачуцці і перажыванні. Рэалізацыю мовы ў акце маўленчай дзейнасці называюць маўленнем, г. зн. мовай у дзеянні. Звычайна маўленчая дзейнасць — двухбаковы працэс, які спалучае гаварэнне і слыхавое ўспрыняцце яго, разуменне, а пры пісьмовай камунікацыі — пісанне і чытанне.
Асноўнай адметнай прыметай маўлення з’яўляецца яго індывідуальны характар. Маўленне заўсёды належыць пэўнай асобе, якая выбірае, аддае перавагу тым ці іншым моўным сродкам, таму яно дапускае вар’іраванне формаў, індывідуальную словатворчасць, у выніку чаго ў маўленні могуць узнікаць адхіленні ад нормы (правілаў ужывання моўных сродкаў), таму паўстае праблема культуры маўлення.
Маўленне праяўляецца ў вуснай або пісьмовай форме. Вуснае маўлен-
не — гэта гукавая форма маўлення, што ўспрымаецца на слых, пісьмовая — графічная форма, што ўспрымаецца з дапамогай органаў зроку.
У маўленні фармулюецца думка (яе змест, сутнасць). Але, фармулюючы думку, мы разам з тым і фарміруем яе (надаем пэўную слоўную форму). Моўнае ж афармленне думкі можа адбывацца на ўнутраным узроўні, г. зн. без выказвання (так званае ўнутранае маўленне), або разгортвацца ў выглядзе маўленчага выказвання (вуснага ці пісьмовага) (так званага знешняга маўлення).
Унутранае маўленне прызначана толькі самому сабе. Думаючы «сам сабе», чалавек афармляе думкі сцісла, вылучае значныя для яго сувязі паміж паняццямі, апускаючы тыя, што яму здаюцца вядомымі ці не такімі значнымі.
Знешняе маўленне разлічана на іншую асобу, таму яно патрабуе паўнаты ў афармленні думкі, пабудовы дакладнага, выразнага, з дастаткова разгорнутай думкай тэксту-выказвання.
Такім чынам, мова, як знакавы механізм, прызначаецца для зносін і рэалізуе свае магчымасці ў працэсе функцыянавання, г. зн. у маўленні (вусным ці пісьмовым). Маўленне — гэта спосаб існавання мовы. Праз яго мова выконвае сваё камунікатыўнае прызначэнне: калі мова — сродак зносін, то маўленне — сам працэс зносін, выкарыстанне гэтага сродку [6, с. 36—39].
Дата добавления: 2015-11-26 ; просмотров: 2746 | Нарушение авторских прав
Мова і маўленне
Спосабам iснавання i праяўлення мовы з’яўляецца маўленне – вуснае i пiсьмовае валоданне моваю, маўленчая дзейнасць. Мова i маўленне – паняццi блiзкiя, але не тоесныя. Яны суадносяцца памiж сабой як сутнасць i з’ява: мова служыць унутранай глыбiннай сутнасцю, а маўленне – знешняй з’явай, праз якую гэта сутнасць праяўляецца.
Маўленне ўяўляе сабой iндывiдуальную з’яву, таму яно адносiцца да аднаго з самых эфектыўных сродкаў, што характарызуе кожнага чалавека як асобу. Нягледзячы на iндывiдуальнасць маўлення, мы ў большасцi выпадкаў разумеем адзiн аднаго пры зносiнах, паколькi выкарыстоўваем агульныя адзiнкi (фанемы, марфемы, словы) i агульныя правiлы аперыравання гэтымi адзiнкамi, г.зн. выкарыстоўваем мову як агульную i сацыяльную сутнасць. Маўленне праяўляецца матэрыяльна i фiксуецца ў канчатковым вынiку канкрэтнымi (акустычнымi цi пiсьмовымi) формамi, прычым гэтаму вынiку i гэтым формам папярэднiчае фiзiялагiчная актыўнасць органаў чалавека (пры вусным маўленнi – лёгкiх, языка, губ, гартанi, пры пiсьмовых формах – рукi). Мова з’яўляецца абстрактнай сутнасцю, але рэальнай, бо праяўляецца канкрэтнымi маўленчымi актамi i фiзiялагiчная актыўнасць мае ў аснове псiхiчную дзейнасць усёй нервовай сiстэмы. Значыць, маўленне – канкрэтная i фiзiялагiчная з’ява, а мова – абстрактная i псiхiчная сутнасць.
Мова ўяўляецца патэнцыяльнай сутнасцю, што ўжыўлена ў нашу свядомасць у выглядзе засвоеных з дзяцiнства здольнасцяў гаварыць, а таксама разумець перадаваемыя праз маўленне думкi i пачуццi iншых людзей. Маўленне служыць актуалiзацыяй гэтай патэнцыi, яе матэрыяльным увасабленнем, ператварэннем здольнасцi гаварыць непасрэдна ў працэс гаварэння. Мова – патэнцыяльная сутнасць (здольнасць гаварыць), маўленне – актуалiзаваная з’ява (працэс гаварэння).
Мова ўяўляе сабой код, набор адцягненых адзiнак i правiл iх арганiзацыi, прычым гэты код з’яўляецца ўнармаваным, што забяспечвае яго правiльнае выкарыстоўванне прамоўцамi ў межах выпрацаваных нормаў i спаразуменне слухачом. Маўленне ўяўляе сабой гатовы прадукт, якi вытворны ад кода i выступае ў выглядзе вуснага або пiсьмовага тэксту. Гэты тэкст пры спантанным спараджэннi мае шматлiкiя адхiленнi ад нормаў, г.зн. прадстаўляе сабой моўнае ўжыванне, якое патрабуе карпатлiвай дадатковай працы для таго, каб аформiць яго ў строгай адпаведнасцi з правiламi мовы з’яўляюцца адназначнымi, сiметрычнымi ў плане выражэння i плане зместу. Мова – асiметрычная сутнасць, маўленне – сiметрычная з’ява. (гэта бачна пры выкананнi творчых работ па стварэннi звязнага пiсьмовага тэксту, на што звычайна патрабуецца значна больш высiлкаў, намаганняў i часу, чым на нязмушанае гаварэнне, якое не падпадае пад уцiск неабходнасцi ўсебакова стасаваць яго са шматлiкiмi кадыфiкаванымi нормамi i правiламi. Значыць, мова суадносiцца з маўленнем як код i норма з тэкстам i ўжываннем.
Маўленне заўсёды сiтуатыўна замацавана, ужываецца ў пэўных, канкрэтных абставiнах, мае мэтанакiраваны характар. Мова не звязана нi з сiтуацыяй зносiн, нi з вызначанай мэтай ужывання, таму што яна служыць сродкам зносiн, сродкам для фармiравання маўленчых выказванняў. З гэтага вынiкае, што маўленне належыць да сiтуатыўных i мэтанакiраваных з’яў, а мова нейтральная ў адносiнах да згаданых асаблiвасцяў.
Такім чынам, калі сцісла прадставіць пералічаныя папарна прыкметы, па якіх супастаўляюцца і адрозніваюцца мова і маўленне, то атрымаем такую схему:
З’ява – маўленне Сутнасць – мова
Працэс гаварэння Здольнасць гаварыць
Вынiкам маўленчага працэсу з’яўляецца тэкст – аб’яднаная сэнсавай сувяззю паслядоўнасць знакавых адзiнак, асноўнымi якасцямi якiх з’яўляюцца звязнасць, цэльнасць, закончанасць.
У залежнасцi ад спосабу перадачы зместу i арганiзацыi тэкста адрознiваюць такiя тыпы тэкстаў, цi маўлення, як апiсанне, апавяданне, разважанне.
Апiсанне ўжываецца для характарыстыкi прадметаў, з’яў, асобы. У iм пералiчваюцца прыкметы ў пэўнай паслядоўнасцi. Найбольш важнай прыкметай апiсання з’яўляецца статычнасць, таму найбольшае выкарыстанне займаюць назоўнiкi, прыметнiкi, радзей дзеясловы-выказнiкi. Адрознiваюць навуковае, справавое, мастацкае апiсанне.
Апавяданне служыць для перадачы падзей, якiя разгортваюцца ў часе, маюць дынамiку.
Разважанне – выклад думкi, для якога найбольш характэрна лагiчнасць i аргументаванасць. Разважанне пашырана ў навуковых тэкстах, публiцыстыцы. Будуецца разважанне сiнтэтычна (iндуктыўна) i аналагiчна (дэдуктыўна), калi ад агульных палажэнняў аўтар iдзе да прыватных i наадварот.
Асноўныя функцыi мовы ўласцiвы i ўсiм тыпам маўлення, але яны набываюць свае спецыфiчныя ўласцiвасцi. На першы план у маўленнi выступае камунiкацыйная функцыя. Можа быць выдзелена эматыўная функцыя – выражэнне эмоцый, пачуццяў, перажыванняў, настрояў. На базе камунiкацыйнай функцыi выдзяляецца рэгуляцыйная, г.зн. такая функцыя, якая рэгулюе адносiны памiж людзьмi ў працэсе зносiн.
4.1 Мова і маўленне. Моўныя нормы. Правільнасць маўлення. Прафесійна – арыентаванае маўленне
Разделы:
Мова и маўленне – паняцці вельмі блізкія, узаемазвязаныя, і таму на першы погляд здаюцца тоеснымі. Аднак глыбокае разуменне пытання дае магчымасць выявіць істотную розніцу паміж гэтымі катэгорыямі.
Мова — гэта сістэма фанетычных, лексічных і граматычных адзінак, з дапамогай якіх выражаюцца думкі, пачуцці, волевыяўленне. Мова — асноўны сродак зносін паміж людзьмі.
Маўленне — вуснае і пісьмовае выкарыстанне моўных сродкаў з мэтай зносін з іншымі членамі пэўнага калектыву або для ўнутранага маналога.
У мове — набор моўных адзінак, сістэма правіл іх прымянення; у маўленні — выбар з гэтага «набору» і рэалізацыя правіл. У маўленні выбраныя адзінкі арганізуюцца ў паслядоўнасць, у ланцужок па правілах мовы і ў адпаведнасці з патрабаваннямі выражаемых звестак. Такім чынам, мова — з’ява абстрактная, а маўленне — канкрэтная, індывідуальная. Мы ведаем нямала прыкладаў, калі пісьменнікі і іншыя людзі самі ствараюць словы. Напрыклад, лічыцца, што такія словы, як адлюстраваць, мілагучнасць, мэтазгодна, дабрабыт, ажыццяўленне, цемрашал, створаны і ўведзены ва ўжытак У.Дубоўкам.
Маўленне як спецыфічная форма рэалізацыі мовы можа праяўляцца ў вуснай і пісьмовай форме, успрымацца на слых або пры дапамозе органаў зроку.
Маўленне як спосаб прымянення, выкарыстання моўных сродкаў неаднароднае, бо мова функцыянуе не сама па сабе, а ў сувязі з патрэбамі зносін. Таму маўленне падзяляецца на літаратурнае і гутарковае (размоўнае). Літаратурнаму маўленню не ўласцівыя адхіленні ад нормы. Гутарковае маўленне мае свае спецыфічныя фанетычныя, лексіка-фразеалагічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.
Мова як знакавая сістэма выяўляецца ў працэсе маўленчай дзейнасці. Праз маўленне рэалізуецца камунікатыўная функцыя мовы. Такім чынам, маўленне – арганізаваны па законах мовы працэс выкарыстання моўных адзінак. У маўленні чалавек праяўляецца як асоба. Асабліва гэта важна памятаць тым, чый прафесійны род заняткаў цесна звязаны з маўленчай, камунікатыўнай дзейнасцю, – настаўнікам, юрыстам, палітыкам, бізнесменам, журналістам і інш. Для іх уменне ўступаць у кантакты, дзелавыя зносіны, выступаць публічна ўваходзіць у разрад прафесійна-дзелавых якасцей. Прыгожая, дакладная мова, правільнае вымаўленне, веданне скарбаў мовы – паказчыкі не толькі культуры маўлення, але і агульнай культуры асобы.
Правільнасць маўлення і моўныя нормы
Літаратурная мова сфарміравалася ў выніку доўгага і складанага гістарычнага працэсу, яна арганічна звязана з народнай асновай, з якой увабрала ў сябе ўсё лепшае.
Літаратурнай мовай называюць вышэйшую (узорную, апрацаваную) форму нацыянальнай мовы, якая гістарычна склалася, мае багаты лексічны фонд, упарадкаваную граматычную структуру і развітую сістэму стыляў.
Вядома, гэтыя ўласцівасці літаратурнай мовы з’явіліся не адразу, а ў выніку працяглага і адмысловага адбору найбольш дакладных і важкіх слоў і словазлучэнняў, найбольш зручных і мэтазгодных граматычных форм і канструкцый. Гэты адбор ажыццяўляўся з улікам творчага абагачэння і ўдасканалення роднай мовы.
Пад нормай разумеецца выпрацаванае грамадствам найбольш пашыранае або агульнапрынятае выкарыстанне моўных сродкаў, якія замацаваны ў нарматыўных слоўніках, даведніках, граматыках і якія сталі ўзорам і заканадаўча замацаваны ў выглядзе правіл, рэкамендацый. Прынятая норма з»яўляецца абавязковай для ўсіх носьбітаў літаратурнай мовы. Добра ведаць мову немагчыма без стараннага вывучэння яе норм вымаўлення і націску, словаўжывання, граматыкі (марфалогіі і сінтаксісу), а таксама стылістычных нормаў.
Сістэма норм літаратурнай мовы
правільнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў
Што такое мова і маўленне
§4. Маўленчая дзейнасць. Суадносіны паміж мовай і маўленнем
Мова — гэта сістэма знакаў (гукаў, марфем, слоў, словазлучэнняў і сказаў), якія абазначаюць з’явы рэчаіснасці, а маўленне — спосаб перадачы думак праз мову, пры дапамозе і праз пасрэдніцтва мовы, гэта валоданне моваю, працэс моўных зносін паміж людзьмі, перадача думкі на адлегласць.
Адрозніваюць вуснае і пісьмовае, знешняе і ўнутранае маўленне.
Вуснае маўленне адбываецца ва ўмовах непасрэднага кантакту суразмоўцаў, таму значнае месца адводзіцца тэмпу, тону, мелодыцы, тэмбру голасу, паўзам, лагічнаму націску і іншым маўленчым якасцям. Пэўную ролю адыгрываюць і нямоўныя сродкі (жэсты, міміка і да т.п.). Усім відам вуснага маўлення ўласціва экспрэсія непасрэднасці і высокі ўзровень эмацыянальнасці. Нездарма Бернард Шоу гаварыў, што ёсць пяцьдзесят спосабаў сказаць «так» і пяцьсот спосабаў сказаць «не», але ёсць адзін спосаб напісаць гэта.
Пісьмовае маўленне характарызуецца адсутнасцю непасрэдных агульных для ўдзельнікаў зносін жыццёвых абставін і агульнага жыццёвага вопыту, што на 9/10 палягчаюць узаемаразуменне ў вусным маўленні, а таксама адсутнасцю дапамогі з боку жэстаў, мімікі, інтанацыі. Пісьмовае маўленне — гэта звычайна падрыхтаванае маўленне. Яно больш строгае па форме і складанае па змесце, у ім дакладней выбраны словы, больш складаныя сказы і г.д.
Унутранае маўленне характарызуецца афармленнем думкі без выказвання. Яму ўласцівы фрагментарнасць, хуткасць мыслення, сцісласць. Сам сабе чалавек не апісвае падрабязна тое, што ён робіць ці збіраецца рабіць. Для ўнутранага маўлення не характэрны строгія правілы. Іншы раз чалавек ведае нейкую інфармацыю на ўзроўні ўнутранага маўлення, але не можа яе выказаць на ўзроўні знешняга маўлення.
Знешняе маўленне разлічана на іншую асобу, таму яно патрабуе паўнаты ў афармленні думкі, пабудовы дакладнага, выразнага, з дастаткова разгорнутай думкай тэксту выказвання. Знешняе маўленне адрозніваецца ад унутранага і будовай. Яно можа быць маналагічным ці дыялагічным, можа адрознівацца паводле стылёвай ці жанравай прыналежнасці.
Адзінкамі маўлення, яго формамі з’яўляюцца маналог, дыялог, тэкст.
Маналог (грэч. monos — адзін, logos — слова, маўленне) — разгорнутая форма маўлення ад першай асобы, адрасаваная слухачам або чытачам і разлічаная на пасіўнае, апасродкаванае ўспрыманне. Для маналогаў характэрны тэксты рознага памеру, якія структурна і сэнсава звязаны. Маналог мае індывідуальную кампазіцыйную будову і адносную сэнсавую закончанасць, якія залежаць ад жанравай (мастацкі маналог, прамова, даклад, артыкул, бытавое апавяданне і г.д.) і функцыянальнай (апавяданне, разважанне, апісанне) прыналежнасці тэксту. Маналог амаль не залежыць ад сітуацыі, ён звычайна не накіроўваецца і не падтрымліваецца пытаннямі. Асобныя адрэзкі маналога могуць змяшчаць у сабе сродкі, характэрныя для дыялога (звароткі, рытарычныя пытанні і інш.), мэта якіх актывізаваць адрасата.
Дыялог (грэч. diálogos — размова, гутарка) — форма маўлення, у якой удзельнічаюць два ці некалькі (палілог) чалавек і якая характарызуецца непасрэднай сувяззю выказванняў з сітуацыяй. Выказванне ў дыялогу, якое звернута да суразмоўніка, называюць рэплікай. Рэплікі звязаны паміж сабой па сэнсе і будове, але характарызуюцца непасрэднасцю, непадрыхтаванасцю. Значную ролю ў дыялогу адыгрываюць пазамоўныя сродкі (жэсты, міміка, інтанацыя і інш).
Тэкст (лац. textum) — гэта падрыхтаванае выказванне (вуснае ці пісьмовае) з устойлівым сэнсавым адзінствам і сістэмай кампанентаў, функцыянальна аб’яднаных у адзіную структуру. Тэкст падпарадкаваны адзінай тэме. Ён разгортваецца ў лагічнай паслядоўнасці, якая вырашаецца спецыфічнымі сродкамі тэкставай сувязі. Асноўнымі ўласцівасцямі тэксту з’яўляюцца разгорнутасць, паслядоўнасць, звязанасць, закончанасць.
У залежнасці ад спосабу перадачы зместу і ўнутранай арганізацыі тэксту адрозніваюць такія камунікацыйна-сэнсавыя тыпы тэкстаў ці, дакладней, маўлення, як апавяданне, апісанне, разважанне.
Апавяданне — гэта тып маўлення, які служыць для перадачы фактаў, з’яў, дзеянняў і г.д. Гэтыя падзеі звычайна разгортваюцца ў часе, маюць дынаміку. Менавіта гэта прадвызначае пэўную ролю дзеясловаў. Напрыклад:
Леварукасць — пераважнае выкарыстанне левай рукі для здзяйснення маторных актаў. У некаторых выпадках леварукасць абумоўлена пашкоджаннем або захворваннем правай рукі, што выклікае немагчымасць карыстацца ёю (вымушаная леварукасць). Часцей пераважнае выкарыстанне левай рукі носіць прыроджаны характар і абумоўлена атрыманай у спадчыну спецыфікай функцыянавання ЦНС. Акрамя выражанай леварукасці, даволі часта сустракаецца скрытая леварукасць. Чалавек з такой леварукасцю прывучаны з дзяцінства карыстацца правай рукой, але пры нязвычных дзеяннях ці ў стане афекту карыстаецца левай рукой. (ДефСД, с.41)
Апісанне — гэта тып маўлення, які ўжываецца для характарыстыкі прадметаў, з’яў, асобы і г.д. У ім пералічваюцца прыметы прадмета ў пэўнай паслядоўнасці. Найбольш важнай асаблівасцю апісання з’яўляецца статычнасць, таму ў такіх тэкстах часцей выкарыстоўваюцца назоўнікі, прыметнікі, радзей дзеясловы-выказнікі, якія, як правіла, маюць аднолькавую форму і значэнне знаходжання або існавання. Напрыклад:
Падлеткавы ўзрост адрозніваецца павышанай інтэлектуальнай актыўнасцю, якая стымулюецца не толькі натуральнай узроставай цікаўнасцю падлеткаў, але і жаданнем развіць, прадэманстраваць навакольным свае здольнасці, атрымаць высокую адзнаку з іх боку. У гэтай сувязі падлеткі на людзях імкнуцца браць на сябе найбольш складаныя і прэстыжныя задачы, нярэдка праяўляюць не толькі высокаразвіты інтэлект, але і незвычайныя здольнасці. Для іх характэрна эмацыянальна-адмоўная афектыўная рэакцыя на вельмі простыя задачы. (Немаў, кн.2, с.143)
Разважанне — тып маўлення, у якім даецца лагічны і аргументаваны выклад думкі. Будуецца разважанне дэдуктыўна (ад агульных палажэнняў да прыватных) ці індуктыўна (ад прыватных палажэнняў да агульных). Напрыклад:
Калі вучань расклаў малюнкі з парушэннем паслядоўнасці, то не трэба адразу ўказваць яму на гэта (толькі зафіксаваць гэта ў пратаколе). Па-першае, таму што ў прцэсе складання апавядання ён можа сам выправіць парадак; па-другое, нават пря няправільнай раскладцы магчыма звязнае і па-свойму лагічнае апавяданне. Калі ж такога апавядання не атрымалася, неабходна ўказаць вучню на памылку і прапанаваць яму змяніць парадак раскладкі. Калі ж і пасля гэтага дзіця не можа раскласці малюнкі паслядоўна, то правільную раскладку здзяйсняе сам псіхолаг. (Рогаў, с.26)
Своеасаблівасць тэкстаў залежыць і ад іх функцыянальна-стылістычнай і жанравай прыналежнасці (мастацкі, публіцыстычны, навуковы тэкст і г.д.).
Мова і маўленне належаць да маўленчай дзейнасці — сукупнасці псіхафізіялагічных дзеянняў чалавечага арганізма, якія неабходныя для фарміравання, перадачы і ўспрыняцця думкі. Аднак яны з’яўляюцца двума яе рознымі бакамі: унутраным і знешнім, якія не могуць існаваць адзін без другога і, такім чынам, з’яўляюцца арганічна ўзаемазвязанымі. Мова і маўленне суадносяцца паміж сабой у цэлым як сутнасць і з’ява: мова служыць унутранай глыбіннай сутнасцю, а маўленне — знешняй з’явай, праз якую гэта сутнасць праяўляецца.
Маўленне з’яўляецца індывідуальнай з’явай, якая характарызуе кожнага чалавека як асобу. Зносіны паміж людзьмі ажыццяўляюцца праз маўленне, і, нягледзячы на тое, што маўленне — індывідуальная з’ява, мы разумеем адзін аднаго, таму што карыстаемся агульнымі адзінкамі (фанемы, марфемы, словы), якія ўласцівы ўсім членам моўнага калектыву, і агульнымі правіламі аперыравання гэтымі адзінкамі.
Самі прыватныя працэсы гаварэння і разумення яго цыркулююць у чалавечым асяроддзі і вымагаюцца патрэбамі абменьвацца думкамі, перадаваць паведамленні ад аднаго чалавека да другога, гэта значыць грунтуюцца на сацыяльным падмурку. Гэты сацыяльны падмурак маўлення і ўтварае мова.
Значыць, маўленне адносіцца да мовы, як прыватная і індывідуальная з’ява да агульнай і сацыяльнай сутнасці.
Маўленне кожнага чалавека праяўляецца матэрыяльна і фіксуецца акустычнымі або пісьмовымі формамі, прычым гэтым формам папярэднічае фізіялагічная актыўнасць органаў чалавека (пры вусным маўленні — лёгкія, язык, вусны, гартань; пры пісьмовым — рукі).
Мова ж з’яўляецца абстрактнай сутнасцю, але рэальнай, бо яна праяўляецца канкрэтнымі маўленчымі актамі, і фізіялагічная актыўнасць маўлення мае ў сваёй аснове псіхічную дзейнасць усёй нервовай сістэмы, і галоўным чынам галаўнога мозга.
Значыць, маўленне характарызуецца як канкрэтная і фізіялагічная з’ява, а мова — як абстрактная і псіхічная сутнасць.
Мова ўяўляецца патэнцыяльнай сутнасцю, што ўжыўлена ў нашу свядомасць у выглядзе засвоеных з дзяцінства здольнасцей гаварыць, а таксама разумець праз маўленне думкі і пачуцці іншых людзей.
Маўленне ж служыць актуалізацыяй гэтай патэнцыі, яе матэрыяльным увасабленнем, ператварэннем здольнасці гаварыць непасрэдна ў працэсе гаварэння.
Адсюль вынікае, што мова — патэнцыяльная сутнасць, якая дае здольнасць гаварыць, а маўленне — актуалізаваная з’ява, працэс гаварэння.
Мова — гэта код або набор адцягненых адзінак і правілаў іх арганізацыі, які з’яўляецца ўнармаваным, што забяспечвае яго правільнае выкарыстанне гаворачымі ў межах выпрацаваных нормаў і разуменне слухачом.
Маўленне ўяўляе сабой гатовы прадукт, які вытворны ад кода і выступае ў выглядзе вуснага або пісьмовага тэксту. Тэкст пры спантанным спараджэнні з’яўляецца моўным ужываннем, якое патрабуе карпатлівай дадатковай працы (напрыклад, пры напісанні курсавых і дыпломных работ), каб яго аформіць у строгай адпаведнасці з правіламі мовы.
Значыць, мова суадносіцца з маўленнем, як код і норма з тэкстам і ўжываннем.
Маўленне з’яўляецца сітуацыйна замацаваным, бо яно ўжываецца ў пэўных абставінах і прадугледжвае наяўнасць суразмоўцы і спаразумення з яго боку і носіць мэтанакіраваны характар.
Мова ж не звязваецца ні з сітуацыяй зносін, ні з вызначанай мэтай ужывання, таму што яна служыць сродкам зносін, сродкам фарміравання маўленчых выказванняў незалежна ад мэты.
З гэтага вынікае, што маўленне належыць да сітуацыйных і мэтанакіраваных з’яў, а мова нейтральная ў адносінах да згаданых асаблівасцей.
Адзінкі розных узроўняў мовы звязаны паміж сабой разнастайнымі адносінамі, у выніку чаго яна ўтварае шматмерную сістэму. Можна перадаць адну думку рознымі спосабамі. Маўленне і яго прадукт — тэкст будуюцца строга ў лінейнай паслядоўнасці. Маўленне — з’ява аднамерная.
Пры спантанным спараджэнні маўлення ў ім здольны праяўляцца індывідуальныя асаблівасці маўлення, якія не адпавядаюць агульнапрынятым нормам мовы. Маўленне кожнага канкрэтнага чалавека мае некаторую ступень свабоды ў адносінах да ўнутранай сістэмы мовы.